На матэрыяле творчасці Ф. Грышкевіча, Улад.- Ініцкага, А. Смаленца, М. Васілька, С. Крыўца, Г. Новік і інш. разглядаюцца сістэмныя асновы лірыка-апавядальнай стылявой плыні заходнебеларускай паэзіі. Адзначаюцца такія яе асаблівасці, як рэалістычна-аб'ектыўны характар, лагічна-паняційны прынцып, прадметна-інфармацыйная сутнасць мастацкага абагульнення і вобразнага адлюстравання, раскаванасць размоўна-апавядальнага дыскурсу, храналагічна паслядоўнае разгортванне падзей і фактаў, непасрэднасць і выразнасць лірычнага выказвання.
Нет никаких комментариев для этого документа.