Прадстаўленная ў артыкуле мадэль распрацавана на аснове аналізу матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў-палешукоў-карэннага насельніцтва поўдня Беларусі. Яна дэманструе, што на Мазырскім Палессі існавала самаарганізаваная і самабытная выхаваўчая сістэма рэгіянальнага характару, якая па сваёй сутнасці некалькі адрознівалася ад агульнапрынятых у сучаснай педагагічнай навуцы, але пры гэтым адпавядала менталітэту мясцовых жыхароў, абапіралася на жыццёва-практычны вопыт і, падобна фальклору, перадавалася вусна, з пакалення ў пакаленне.
Нет никаких комментариев для этого документа.