Спаса-Праабражэнскі храм XII ст. у Полацку — помнік культавага дойлідства, які добра вядомы даследчыкам сярэдневяковай архітэктуры. Царква была ўзведзена па ўказанні ігуменні Еўфрасінні ў заснаваным ёю манастыры ў 1130—1150-я гг. Першапачаткова храм асвяцілі ў гонар святога Спаса, але ў 1641 г. ён быў пераасвечаны ў гонар Божага Праабражэння [12, с. 23]. У сувязі з гэтым у шэрагу публікацый мы можам сустрэць назву як Спаса-Праабражэнскі храм, так і Спаскі храм.
Нет никаких комментариев для этого документа.